Метад Доплера
Метад Доплера — метад выяўлення экзапланет, вядомы таксама як спектраметрычнае вымярэнне радыяльнай хуткасці зорак. Гэта самы распаўсюджаны метад, каля 80% экзапланет адкрыта такім спосабам.
З яго дапамогай можна выявіць планеты з масай не менш некалькіх мас Зямлі, размешчаныя ў непасрэднай блізкасці ад зоркі, і планеты-гіганты з перыядамі звароту прыкладна да 10 гадоў. Планета, звяртаючыся вакол зоркі, як бы разгойдвае яе, і мы можам назіраць доплераўскае зрушэнне спектру зоркі. Гэты метад дазваляе вызначыць амплітуду ваганняў радыяльнай хуткасці для пары «зорка-адзінкавая планета», масу зоркі, перыяд звароту, эксцэнтрысітэт і ніжнюю мяжу значэнні масы экзапланеты . Вугал паміж нармаллю да арбітальнай плоскасці планеты і кірункам на Зямлю сучасныя метады вымераць не дазваляюць.
На 4 верасня 2012 дадзеным метадам адкрыта 488 планет у 379 планетных сістэмах[1].